Выстава жывапісу да 100-годдзя Барыса Ўладзіміравіча Аракчэева "Песні веснавыя"
Художественная галерея 'Беларт'  



"Песні веснавыя"

выстава жывапісу да 100-годдзя з дня нараджэння

Барыса Уладзіміравіча Аракчэева

(1926 - 2013)

  

Адкрыццё 8 красавіка (серада) а 18-й гадзіне.

Выстава працягнецца да 8 мая 2026 г.

 

Вядомы мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў – яскравы прадстаўнік пакалення мастакоў такіх, як А.А. Анікейчык, Ф.М. Бараноўскі, М.Р. Залозны, В.А.   Грамыка, А.М. Кашкурэвіч, Л.Д. Шчамялёў і інш., якія прыйшлі ў беларускае мастацтва ў пасляваенныя гады.

Барыс Аракчэеў – удзельнік Вялікай Айчыннай, таму тэма вайны і міра займае значнае месца ў творчасці мастака — прызнанага майстра рэалістычнага жывапісу.

Ім створаны ўнікальныя творы, прысвечаныя ваеннаму ліхалеццю і працоўным пасляваенным будням. Яго творчасці ўласцівы жыццесцвярджальнасць, экспрэсіўная жывапісна-пластычная

мова, кампазіцыйная завершанасць.

Шмат гадоў мастак прысвяціў справе падрыхтоўкі і выхавання маладога пакалення. Ён выкладаў малюнак, жывапіс і кампазіцыю ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1966-1971), а затым дваццаць

пяць гадоў у Беларускай дзяржаўнай а кадэміі мастацтваў. Атрымаў званне дацэнта.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў», Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску,

Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава і іншых музейных зборах краіны, а таксама ў беларускіх і замежных прыватных калекцыях.

Назва выставы «Песні веснавыя» паўтарае назву адной з карцін Барыса Уладзіміравіча, для якога вясна ў прыродзе была перыядам асаблівага натхнення, і была звязана з вялікім душэўным

уздымам у сувязі са святкаваннем Вялікай перамогі над фашызмам.

Экспазіцыя паказвае творы ў жанрах пейзаж і нацюрморт з 1973 г. і да апошніх гадоў жыцця мастака (2011-2012 гг.). Барыс Уладзіміравіч на працягу ўсяго творчага шляху быў у пошуках

адпаведных стылістычных рашэнняў для новых маляўнічых і тэматычных задач. У экспазіцыю увайшло каля 20 карцін (палатно, алей) з калекцыі сям'і мастака.

 

Уваход вольны

 

ВУП « Мастацкая галерэя БЕЛАРТ »

Адрас: г. Мінск, вул.  К. Маркса, 4

панядзелак - пятніца: 11.00-20.00

субота: 11.00-19.00




БАРЫС УЛАДЗІМІРАВІЧ АРАКЧЭЕЎ (1926 – 2013)

Вядомы мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.


Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў – яскравы прадстаўнік пакалення мастакоў такіх, як А.А. Анікейчык, Ф.М. Бараноўскі, М.Р. Залозны, В.А.   Грамыка, А.М. Кашкурэвіч, Л.Д. Шчамялёў і інш., якія прыйшлі ў беларускае мастацтва ў пасляваенныя гады. У 1950–1970-я гады ХХ стагодзя яны ўнеслі новую плынь, стварылі ўстойлівыя адметныя рысы сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва, якія захоўваюцца і развіваюцца наступнымі пакаленнямі мастакоў па сённяшні дзень.

Барыс Уладзіміравіч нарадзіўся ў вёсцы Турбанава Яраслаўскай вобласці, з 1943 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію, а ў 1944 годзе дарогамі вайны ён трапіў на беларускую зямлю, спачатку ў Бабруйск, а з 1946 года служыў у Мінску ў штабе Беларускага ваеннага округа. Пасля дэмабілізацыі быў прыняты ў Мінскае мастацкае вучылішча (1950), якое скончыў выдатнікам і паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут дзе яго настаўнікамі былі В.К. Цвірка, В.В. Волкаў, Х.М. Ліўшіц, А.П. Мазалёў.

Шмат гадоў мастак прысвяціў справе падрыхтоўкі і выхавання маладога пакалення. Ён выкладаў малюнак, жывапіс і кампазіцыю ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1966-1971), а затым дваццаць пяць гадоў у Беларускай дзяржаўнай а кадэміі мастацтваў. Атрымаў званне дацэнта.

Б.У.Аракчэеў — адзін з аўтараў дыярамы “Мінскі кацёл” (1971) у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Б.У. Аракчэеў за заслугі ў выяўленчым мастацтве і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР у 1975 годзе,

медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве” грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.


У 1996 годзе атрымаў ганаровае званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь”, у 2011 годзе быў ушанаваны ордэнам Францыска Скарыны.

У Мінску на доме, дзе знаходз і лася майстэрня мастака па адрасе вул.  Леніна д.2 у 2014 годзе была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка (аўтар — скульптар Яўген Колчаў).

Мастацкая галерэя горада Крупкі з красавіка 2015 года носіць імя Барыса Уладзіміравіча Аракчэева.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Літаратурных музеях М.Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Полацкім краязнаўчым музеі, Табольскім гісторыка-мастацкім музеі, Мастацкай галерэі г. Крупкі, а таксама ў галерэях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі, Нарвегіі, Германіі, Францыі, Сербіі,





 


 

 

 
































Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4