Выстава жывапісу Глеба Отчыка "ENTER / SPRING"
З 13 па 28 сакавіка 2020 года мастацкая галерэя Беларт Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” запрашае на выставу жывапісу Глеба Отчыка “ ENTER / SPRING ”. Выстава адчынена па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4 з 11.00 да 20.00 штодня, акрамя нядзелі. Уваход вольны. У экспазіцыі выставы “ ENTER / SPRING ” прадстаўлена новая серыя жывапісных твораў Глеба Отчыка, выкананая ў эксклюзіўнай аўтарскай тэхніцы. Яе мастак распрацаваў пасля творчай паездкі ў Кітай, дзе пазнаёміўся з некаторымі прыёмамі мясцовых майстроў. Асаблівасць тэхнікі ў тым, што мастак робіць заліўку колерам па фактуры і атрымліваюцца нерукатворныя разводы, якія немагчыма паўтарыць пэндзлем.
З 2007 п а 2010 гады выкладаў у Мінскай мастацкай вучэльне імя А. К. Глебава .
Глеб Отчык нарадзіўся ў 1983 годзе ў Гомеле. У 2001 годзе скончыў гімназію-каледж мастацтваў імя І.О. Ахрэмчыка, у 2007-м — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”. Дыпломная праца – мазаічнае панно “Таямніцы Купальскай ночы” - размешчана на фасадзе завода “Керамін”.
З 2008 года выкладае на кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2019 года – дацэнт БДАМ.
З 2008 года - сябра Беларускага саюза мастакоў, з 2019 – старшыня БСМ.
2017 год – лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, лаўрэат Нацыянальнай прэміі па выяўленчаму мастацтву ў намінацыі “Манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва”.
2018 – залаты лаўрэат “Еўразійскай міжнароднай прэміі” у намінацыі “Мастацтва”.
Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве і станковым жывапісу. Аўтар мастацкіх роспісаў для дзіцячага дома ў Ждановічах, Палаца Незалежнасці, пасольства Казахстана ў Беларусі, беларускага пасольства ў Баку, фрэскавага роспісу храма ў гонар Святых Космы і Даміана ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна. У Рэспубліканскім клінічным медцэнтры Глеб Отчык разам з Васілём Зенько выканаў дэкаратыўнае пано. Сумесна з калегаміі з мастацкага камбіната Глеб Отчык працуе над роспісам (партрэты гістарычных асобаў, арнаментальныя кампазіцыі) на фасадзе Старога замка ў Гродна, які знаходзіцца на рэканструкцыі.
З 1998 года мастак ўдзельнічае ў шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных мастацкіх выставах.
З 2000 года – удзельнік шматлікіх мастацкіх пленэраў і мастацкіх форумаў у Беларусі, Польшчы, Турцы, Кітаіі і іншых краінах.
Творы Глеба Отчыка захоўваюцца у калекцыях гістарычных музеяў Турава і Мозыра, калекцыі жывапісу аддзела культуры Гомельскага выканаўчага камітэта і абласной бібліятэкі імя Леніна, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Нідэрландаў, Італіі, Венгрыі, Славакіі, Малдовы Ірландыі.