Художественная галерея 'Беларт'  



Купава Николай Николаевич

Николай Купава



Нарадзіўся 31.01.1946г. у Оршы

1963-1968 – навучанне ў Мінскім мастацкім вучылўшчы. Настаўнік – Алег Луцэвіч.

У 1976 – скончыў аддзяленне графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Настаўнікі: прафесар П. Любамудраў, дацэнт В. Шаранговіч .

З 1972 г. пачынае выставачную дзейнасць.

З 1978 – сябра Беларускага саюза мастакоў.

1976-1978 – працуе выкладчыкам Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава.

1982-1984 – мастацкі рэдактар часопіса “Маладосць”

1990 – 1996 – намеснік дырэктара Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава пры Беларускай акадэміі мастацтваў.

Адзін з заснавальнікаў суполкі “Пагоня” Беларускага саюза мастакоў. 1998-2004 – старшыня суполкі “Пагоня”.

2002-2006 – выкладчык малюнка і акварэлі на Архітэктурным факультэце БНТУ.

Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, жывапісу.

Выканаў мастацкае аздабленне звыш 35-ці кніг і выданняў. За мастацкае аздабленне энцыклапедычнага даведніка “Францыск Скарына і яго час” (1988) узнагароджаны дыпломам і медалём імя Францыска Скарыны.

1996 - Лаўрэат прэміі Беларускага Фонду Тадэвуша Касцюшкі

1996 – Пераможца конкурсу “Вечныя гарады” і ўзнагароджаны паездкай у Рым.

2011 – Узнагароджаны высокай адзнакай "Прывілей Беларускага Фонду імя Льва Сапегі за выдатнае аздабленне кнігі казак Ул.Караткевіча "Лебядзіны скіт"


Браў удзел болей як у 90 нацыянальных, персанальных і міжнародных выставах. У тым ліку, персанальная выстава ў Бруклінскай царкве імя К. Тураўскага - 2007, а таксама калектыўная выстава ў Кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне – 2010.

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны Беларусі, у Дзяржаўным літаратурным музеі Максіма Багдановіча, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, у Мінскім абласным музеі ў Маладзечна, у Музеі гісторыі і культуры Аршаншчыны, у Музеі-запаведніку “Заслаўе”, у Беларускім музеі ў Нью Ёрку, а таксама ў прыватных зборах многіх краін.



Вялікі гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі ў Воршы
ПРОДАНО

 

 

 


Раніца 8 верасня 1514 г. пад Воршай


 



Будаўніцтва Еўфрасіньеўскай царквы ў Полацку



Старая казка
(да кнігі казак Ул.Караткевіча "Лебядзіны скіт")

 



Рыбін цар
(да кнігі казак Ул. Караткевіча "Лебядзіны скіт")

 



Верабей, сава і птушыны суд
(да кнігі казак Ул. Караткевіча "Лебядзіны скіт")

 

 

 



Чортаў скарб
(да кнігі казак Ул. Караткевіча "Лебядзіны скіт")











































 


Вітаўт

 

 


Возера Глыбелька

 

 



Наваградскі замак у ХVI ст.

 


Скрыпка дрыгвы і верасовых пустэчаў
(да кнігі казак Ул.Караткевіча "Лебядзіны скіт")

 



Ноч
(да кнігі казак Ул. Караткевіча "Лебядзіны скіт")

 



Вужыная каралева
(да кнігі казак Ул. Караткевіча "Лебядзіны скіт")

 



Надзвычайная котка
(да кнігі казак Ул. Караткевіча "Лебядзіны скіт")
























 


Франак Скарыніч у Полацку

 

 


Мікалай Радзівіл-Чорны

 

 


Вільня ў XVI ст.

 



Лебядзіны скіт
(да кнігі казак Ул.Караткевіча "Лебядзіны скіт")

 



Мужык і дзіва аднавокае
(да кнігі казак Ул. Караткевіча "Лебядзіны скіт")

 



Чортаў скарб

 

 

 

 


Надзвыячайная котка
(да кнігі казак Ул. Караткевіча "Лебядзіны скіт")


























Перейти к другим авторам

Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4