Андрукович Николай Николаевич
В художественной галерее "Беларт" Вы можете купить живопись Н. Андруковича.
Мікалай Мікалаевіч Андруковіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў горадзе Жодзіна.
Скончыў мастацка-прамысловы факультэт Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (зараз Дзяржаўная Акадэмія мастацтваў) у 1980 годзе.
Вучыўся ў І. П. Харламава, А. Ф. Семілетава, А. А. Марачкіна.
Працуе ў жанрах пейзажа партрэта, нацюрморта, тэматычнай карціны.
З канца 2000 года працуе на кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі факультэта народнай культуры БДПУ.
У 2003 годзе скончыў факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ.
З 1983 прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставах:
1996 – выстава “Браты Кастусь і Мікалай”, Мінск;
1997 – персанальная выстава “Nikolay Andrukovich in Berlin», Берлін;
1999 – персанальная выстава “Man and city”, Берлін;
2000 – выстава беларускіх мастакоў у Маскве;
2000 – групавая выстава жодзінскіх мастакоў у Жодзіна;
2001 – персанальная выстава беларускага краявіду/ БДПУ, Мінск;
2002 – экалагічная выстава ў Экацэнтры, Мінск;
2002 – перасоўная выстава групы беларускіх мастакоў у г. Золінген, Германія;
2002 – выстава аб’яднання “Пагоня”;
2003 – персанальная выстава ў галерэі “Зямля людзей”, Мінск;
2004 – рэспубліканская выстава жывапісу, Мінск;
2005 – персанальная выстава “Мікалаеўшчынскія краявіды”, Стоўбцы;
2006 – мастацкая выстава “Акварэльная вясна”, Жодзіна; 2007-2008 – выстава “Жодзінцы”, Жодзіна, Полацк, Наваполацк, Мінск, Лагойск;
2008 – групавая выстава жывапісу ў БДПУ, Мінск;
2008 – выстава жывапісу, прысвечаная В.Дуніну-Марцінкевічу, Мінск;
2010 – персанальная выстава жывапісу “Мой край”, Мінск;
2010-2016 – удзел у рэспубліканскіх і гарадскіх групавых выставах, Мінск, Жодзіна;
2017 – выстава жывапісу “Вобраз Рэальнасці”, Мінск;
2018 – персанальная выстава жывапісу / ДУА “Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў г. Жодзіна”, Жодзіна;
Работы Н. Андруковича :
Перейти к другим авторам